Белорусский портал в Казахстане

Інтэрнэт-ашуканцы скралі з банкаўскай карткі барысаўчанкі больш як Br2,4 тыс.



Інтэрнет-ашуканцы скралі з банкаўскай карткі 70-гадовай барысаўчанкі больш як Br2,4 тыс., паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

«Як устанавілі праваахоўнікі, у мэсэнджэры Viber пацярпелай патэлефанаваў невядомы і, назваўшыся супрацоўнікам банка, паведаміў пра нібыта незаконныя дзеянні з боку ашуканцаў у дачыненні да яе банкаўскага рахунку. Жанчына паверыла суразмоўцу і, мяркуючы, што ён сапраўды дапамагае ёй захаваць грошы, выканала ўказанні зламысніка — падала рэквізіты банкаўскай карткі, тэрмін дзеяння і CVV-код», — распавялі ва УУС.

Па гэтым факце Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі) КК. Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб зламыснікаў.

Звязда, 27 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/48/61148
Текущая дата: 17.11.2024