«Як устанавілі праваахоўнікі, у мэсэнджэры Viber пацярпелай патэлефанаваў невядомы і, назваўшыся супрацоўнікам банка, паведаміў пра нібыта незаконныя дзеянні з боку ашуканцаў у дачыненні да яе банкаўскага рахунку. Жанчына паверыла суразмоўцу і, мяркуючы, што ён сапраўды дапамагае ёй захаваць грошы, выканала ўказанні зламысніка — падала рэквізіты банкаўскай карткі, тэрмін дзеяння і CVV-код», — распавялі ва УУС.
Па гэтым факце Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі) КК. Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб зламыснікаў.
Звязда, 27 кастрычніка 2021