Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала вакцыну «Спадарожнік Лайт» з абноўленым складам



Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала вакцыну ад каранавіруснай інфекцыі «Спадарожнік Лайт» з абноўленым антыгенным складам. Аб гэтым паведаміла прэс-служба ведамства.

Адзначаецца, што абноўленая вакцына прайшла клінічныя выпрабаванні, у ходзе якіх паказала спрыяльны профіль бяспекі і імунагеннасці, нізкую частату значных пабочных эфектаў.

У прэс-службе дадалі, што завяршаецца дзяржаўны кантроль якасці першых прэпаратаў у лабараторыях Расздраўнагляда. Рэгістрацыя дазволіць вытворцу вакцыны ўвесці яе ў грамадзянскі абарот і пачаць пастаўкі па заказах рэгіёнаў.

Звязда, 11 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/14/71750
Текущая дата: 24.12.2024