Белорусский портал в Казахстане

«Чорныя скрынкі» распавялі, што зьбіла Боінг



Прычынай аварыі малайзійскага самалёта «Боінг-777» стала «магутная дэкампрэсія ў выніку выбуху». Пра гэта паведамляюць CBS News са спасылкай на следчыя аварыі.

Такая першая інфармацыя, здабытая ў выніку дасьледаваньня «чорных скрыняў», якія баевікі перадалі сьледчым. Такую магутную дэкампрэсію магло пацягнуць трапленьне ракеты ў самалёт.

У аўторак 22 ліпеня Вялікабрытанія пагадзілася правесьці расшыфроўку дадзеных «чорных скрыняў» Boeing-777 малайзійскіх авіялініяў, зьбітых 17 ліпеня ў Данецкай вобласьці.

Самалёт «Боінг-777» «малайзійскіх авіялініяў», які рухаўся па маршруце Амстэрдам (Нідэрлянды) - Куала-Лумпур (Малайзія), пацярпеў крушэньне 17 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны. Захад і ўлада Ўкраіны заяўляюць, што самалёт зьбілі прарасейскія баевікі пры падтрымцы Расеі. Масква сваё дачыненьне адмаўляе і ўскладае адказнасьць на ўкраінскі бок.

На працягу трох дзён баевікі кантралявалі зону аварыі і не дапускалі да яе ратавальнікаў і сьледчых.

Радыё Свабода

Менск, 27 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/173/26835
Текущая дата: 26.12.2024