Белорусский портал в Казахстане

У Сэрбіі затрымалі больш як 100 дэманстрантаў – прыхільнікаў Младзіча



Паводле сэрбскіх уладаў, больш як 100 чалавек затрыманыя і каля 30 параненыя ў выніку беспарадкаў у Бялградзе.

Масавыя акцыі наладзілі прыхільнікі Ратко Младзіча, якому пагражае экстрадыцыя за вайсковыя злачынствы. Міністар унутраных спраў Івіца Дадзіч заявіў, што 111 чалавек -  зь іх 37 непаўнагадовых – былі затрыманыя, 10 цывільных асобаў і 26 паліцыянтаў атрымалі раненьні, у асноўным нязначныя.

Акцыю арганізавала Сэрбская радыкальная партыя. Пратэстоўцы зьвінавацілі прэзыдэнта Сэрбіі Борыса Тадзіча і яго атачэньне ў здрадзе і заклікалі да правядзеньня новых выбараў у краіне.

Радыё Свабода
30 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/282/6811
Текущая дата: 28.12.2024