Белорусский портал в Казахстане

Салямі з труфелямі і вяндліна з ялавічыны. Якія мясныя далікатэсы з Італіі забаранілі прадаваць у Беларусі



Шэраг мясной прадукцыі італьянскай вытворчасці забаронены да продажу на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з неадпаведнасцю патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, паведамілі у Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.

У спіс забароненай прадукцыі трапілі некалькі гатункаў салямі, у тым ліку з труфелямі і сырам «Пармеджано», сыравяленых кумпяка і вяндліны, вырабленых у Італіі і імпартуемых у Беларусь ТАА «Гроссето».

Эксперты ўстанавілі, што прадукт выраблялі з ужываннем кансервантаў нітрату калію Е252 і нітрату натрыю Е251, выкарыстанне якіх у адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі тэхрэгламентамі не дапускаецца пры вытворчасці сыравяленых каўбас і сыравяленых прадуктаў з мяса.

Звязда, 15 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/50/60542
Текущая дата: 19.11.2024