Рэйтынг краін з лепшымі ўмовамі для бізнесу па версіі Forbes узначалілі Вялікабрытанія, Швецыя і Ганконг, паведамляе Forbes.
У першую дзясятку самых камфортных для бізнесу краін ўвайшлі Нідэрланды (4-е месца), Новая Зеландыя (5-е месца), далей на чарзе: Канада, Данія, Сінгапур, Аўстралія і Швейцарыя. Беларусь пастаўлена на 88-ю пазіцыю з 161 магчымай. На апошнім месцы размясцілася Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка.
Пры фарміраванні рэйтынгу часопіс улічваў 15 розных паказчыкаў, такіх як узровень жыцця, памер рынка, наяўнасць інавацый і развітых тэхналогій у розных сферах, якасць працоўнай сілы, падатковую нагрузку, узровень карупцыі і бюракратыі, абароненасць інвестыцый і правоў уласнасці і шэраг іншых.
Звязда, 23 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/98/46198
Текущая дата: 18.11.2024