У першую дзясятку самых камфортных для бізнесу краін ўвайшлі Нідэрланды (4-е месца), Новая Зеландыя (5-е месца), далей на чарзе: Канада, Данія, Сінгапур, Аўстралія і Швейцарыя. Беларусь пастаўлена на 88-ю пазіцыю з 161 магчымай. На апошнім месцы размясцілася Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка.
Пры фарміраванні рэйтынгу часопіс улічваў 15 розных паказчыкаў, такіх як узровень жыцця, памер рынка, наяўнасць інавацый і развітых тэхналогій у розных сферах, якасць працоўнай сілы, падатковую нагрузку, узровень карупцыі і бюракратыі, абароненасць інвестыцый і правоў уласнасці і шэраг іншых.
Звязда, 23 снежня 2018