Белорусский портал в Казахстане

Моцная магнітная бура і палярнае ззянне адбудуцца на Зямлі 25 снежня



Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў вядучы спецыяліст Цэнтра надвор’я «Фобас» Міхаіл Леус. Прычына гэтай з’явы — ўспышка на Сонцы, якая адбылася напярэдадні.

Паводле слоў спецыяліста, раніцай у панядзелак на Сонцы была зафікісраваная ўспышка сярэдняга класа. Разам з тым па сваёй інтэнсіўнасці яна ўшчыльную наблізілася да мяжы максімальнага класа Х.

«Выкід каранальнай масы, звязаны з гэтай сонечнай успышкай, дасягне Зямлі ў другой палове дня 25 снежня, і пасля 15 гадзін па мінскім часе стане прычынай магнітнай буры слабога ці сярэдняга ўзроўню, класа G1-G2».

Сіноптык дадаў, што папярэдняя працягласць магнітнай буры ацэньваецца прыкладна ў 10 гадзін. Пры гэтым не выключана, што назіральнікі за небам у больш высокіх шыротах змогуць убачыць палярнае ззянне. 

Сонечныя ўспышкі дзеляцца на пяць класаў магутнасці: A, B, C, M і X. У цяперашні час іх частата і інтэнсіўнасць павялічыліся, паколькі Сонца рухаецца да піка сваёй актыўнасці. Максімум, па прагнозах, наступіць вясной-летам наступнага года.

Звязда, 24 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/76403
Текущая дата: 26.12.2024