Паводле слоў спецыяліста, раніцай у панядзелак на Сонцы была зафікісраваная ўспышка сярэдняга класа. Разам з тым па сваёй інтэнсіўнасці яна ўшчыльную наблізілася да мяжы максімальнага класа Х.
«Выкід каранальнай масы, звязаны з гэтай сонечнай успышкай, дасягне Зямлі ў другой палове дня 25 снежня, і пасля 15 гадзін па мінскім часе стане прычынай магнітнай буры слабога ці сярэдняга ўзроўню, класа G1-G2».
Сіноптык дадаў, што папярэдняя працягласць магнітнай буры ацэньваецца прыкладна ў 10 гадзін. Пры гэтым не выключана, што назіральнікі за небам у больш высокіх шыротах змогуць убачыць палярнае ззянне.
Сонечныя ўспышкі дзеляцца на пяць класаў магутнасці: A, B, C, M і X. У цяперашні час іх частата і інтэнсіўнасць павялічыліся, паколькі Сонца рухаецца да піка сваёй актыўнасці. Максімум, па прагнозах, наступіць вясной-летам наступнага года.
Звязда, 24 снежня 2024