https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генштаб УС паспяхова рэалізуе меры па ажыццяўленні ваеннай бяспекі Беларусі, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, віншуючы Генеральны штаб Узброеных Сіл з днём яго ўтварэння


Аб гэтым паведамляе Міністэрства абароны.
«21 снежня ў беларускай арміі адзначаецца дзень утварэння Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Менавіта Генеральны штаб з’яўляецца лакаматывам ваеннай думкі, які пабуджае думаць, прымаць адзіна правільныя рашэнні і перамагаць у любых умовах абстаноўкі. За гістарычна невялікі тэрмін тут склаўся калектыў аднадумцаў — ваенных прафесіяналаў, патрыётаў сваёй краіны, якімі можна ганарыцца, — адзначыў Віктар Хрэнін. — Сёння ў няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы Генеральны штаб Узброеных Сіл паспяхова рэалізуе меры, якія даюць магчымасць забяспечыць ваенную бяспеку нашай краіны і падтрымліваць на высокім узроўні гатоўнасць да ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь падпарадкаваных органаў ваеннага кіравання і войскаў, а таксама вырашаць ускладзеныя на іх задачы».

Цяпер Генеральны штаб уяўляе сабой працаздольную, зладжаную сістэму і з’яўляецца неад’емнай часткай абароннага патэнцыялу нашай дзяржавы, падкрэсліў міністр.

«Залогам плённай працы асабовага складу з’яўляецца пераемнасць пакаленняў генералаў і афіцэраў, якія ў розныя гады праходзілі службу ў цэнтральным органе ваеннага кіравання, у сценах якога развівалася тэорыя ваеннага майстэрства, удасканальваліся і ўкараняліся новыя формы і спосабы прымянення Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, рэалізоўваліся мерапрыемствы па каардынацыі дзейнасці ўсіх структурных кампанентаў ваеннай арганізацыі дзяржавы ў інтарэсах павышэння абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь», — дапоўніў ён.

Звязда, 21 снежня 2024
 
Дата публикации:21.12.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:32
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы День Генерального штаба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме