Згодна з наяўнай інфармацыяй, у выніку інцыдэнту адна жанчына загінула. Акрамя таго паведамляецца, што адзін чалавек быў шпіталізаваны.
Агульная колькасць пацярпелых пакуль не вядома. На месцы здарэння працуюць экстраныя службы.
«Тэрыторыя ачэплена. На месцы працуе следчая група. Ідзе лакалізацыя пажару. Моцнае задымленне. Ідзе агляд памяшканняў на прадмет ачагоў узгаранняў і па пошуку людзей, якія там знаходзяцца», — гаворыцца ў паведамленні.
Што стала прычынай выбуху таксама пакуль невядома. Дэталі і абставіны здарэння высвятляюцца.
Звязда, 25 снежня 2024
Звязда, 25 снежня 2024