Знаходзімся ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці, Упраўленнем Расспажыўнагляду па Маскоўскай вобласці, лячэбнымі ўстановамі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
8 беларусаў пад Масквой шпіталізаваныя з менінгітам
12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя ў лячэбныя ўстановы Расіі з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр.
Усім хворым у адпаведнасці з дзеючай нарматыўна-прававой базай Саюзнай дзяржавы ў поўным аб’ёме аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пасольства гатова ў межах магчымасцяў аказаць грамадзянам Беларусі патрабаванае садзейнічанне.
Звязда, 30 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/15/67250
Текущая дата: 23.12.2024