https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасольства Беларусі працягвае маніторынг сітуацыі са выбліскам інфекцыйнага менінгіту на адным з прадпрыемстваў у гарадской акрузе Істра.


Знаходзімся ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці, Упраўленнем Расспажыўнагляду па Маскоўскай вобласці, лячэбнымі ўстановамі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
8 беларусаў пад Масквой шпіталізаваныя з менінгітам

12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя ў лячэбныя ўстановы Расіі з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр. 

Усім хворым у адпаведнасці з дзеючай нарматыўна-прававой базай Саюзнай дзяржавы ў поўным аб’ёме аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пасольства гатова ў межах магчымасцяў аказаць грамадзянам Беларусі патрабаванае садзейнічанне.

Звязда, 30 лістапада 2022
 
Дата публикации:30.11.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:920
 
Ключевые слова:
Истра Московская область Менингит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме