Белорусский портал в Казахстане

Авіяцыя НАТО нанесла 20 ўдараў па Трыпалі



Пра гэта заявіў прадстаўнік лібійскага ўраду Муса Ібрагім. Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі з незалежных крыніцаў пакуль не паступала.

У заяве НАТО гаворыцца, што мэтай сёньняшніх удараў быў гараж, які знаходзіцца каля рэзыдэнцыі лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Транспарт, які там знаходзіўся,  выкарыстоўваўся для паставак у войск, якія дзейнічаюць супраць грамадзянскага насельніцтва Лібіі. Паводле відавочцаў, гэта было найбуйнейшае бамбаваньне з пачатку апэрацыі міжнародных сілаў два месяцы таму.

Радыё Свабода
24 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/179/6693
Текущая дата: 08.11.2024