У заяве НАТО гаворыцца, што мэтай сёньняшніх удараў быў гараж, які знаходзіцца каля рэзыдэнцыі лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Транспарт, які там знаходзіўся, выкарыстоўваўся для паставак у войск, якія дзейнічаюць супраць грамадзянскага насельніцтва Лібіі. Паводле відавочцаў, гэта было найбуйнейшае бамбаваньне з пачатку апэрацыі міжнародных сілаў два месяцы таму.
Радыё Свабода
24 траўня 2011