Белорусский портал в Казахстане

НАТО зноў бамбардавала Трыпалі



Паводле відавочцаў, у выніку авіяўдару загарэўся будынак лібійскага агенцтва па барацьбе з карупцыяй. Яно знаходзіцца непадалёку ад рэзыдэнцыі лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі.

Авіяцыя НАТО ізноў бамбардавала ўначы сталіцу Лібіі Трыпалі

Паводле некаторых зьвестак, некалькі чалавек атрымалі раненьні. Лібійскія ўлады заявілі, што сілы НАТО дзейнічалі па наводцы паўстанцаў, якія імкнуцца зьнішчыць кампрамат на прадстаўнікоў рэжыму Кадафі, якія перайшлі на іх бок.

Паўночнаатлянтычны альянс гэтых заяваў не камэнтаваў.

Радыё Свабода
17 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/181/6541
Текущая дата: 08.11.2024