Авіяцыя НАТО ізноў бамбардавала ўначы сталіцу Лібіі Трыпалі
Паводле некаторых зьвестак, некалькі чалавек атрымалі раненьні. Лібійскія ўлады заявілі, што сілы НАТО дзейнічалі па наводцы паўстанцаў, якія імкнуцца зьнішчыць кампрамат на прадстаўнікоў рэжыму Кадафі, якія перайшлі на іх бок.
Паўночнаатлянтычны альянс гэтых заяваў не камэнтаваў.
Радыё Свабода
17 траўня 2011