"Крыху ажыятажны" попыт на масла і грэчку, які з`явіўся ў Беларусі, нічым не апраўданы. З такой заявай выступіў міністр гандлю Валянцінаў Чаканаў.
Як адзначыў чыноўнік, усе асноўныя групы тавараў, якія сёння сацыяльна значныя для Беларусі, знаходзяцца на кантролі Мінгандлю. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, вытворчасць грачаных круп за апошнія гады падвоілася. У 2008 годзе яна была 5,4 тысячы тон, а сёлета- 12 тысяч тон. Міністр кажа, што ніякіх праблем на гэтым тыдні з грэчкай не будзе.
Таксама ён заявіў, што і з пастаўкамі масла праблемаў няма. Беларусь можжа 30% аб`ёму масла пастаўляць на ўнутраны рынак і 70% — экспартаваць, адзначыў Чаканаў.
Па словах намесніка Мінгарвыканкама Ўладзіміра Калтовіча, з-за ажыятажу грэчкі ў мінскіх крамах прадаецца ў два-тры разы больш, чым звычайна. Запасы круп на сённяшні дзень складаюць 167 тон пры сярэднясутачных пастаўках ад 20 да 30 тон.
13 верасня 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/202/1930
Текущая дата: 22.12.2024