Белорусский портал в Казахстане

Эксперты на пасяджэнні ў Мінску ўзгодняць праект пагаднення аб парадку стварэння і дзейнасці сумесных следча-аператыўных груп на тэрыторыях дзяржаў СНД



22—23 ліпеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе дадатковае пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта пагаднення аб парадку стварэння і дзейнасці сумесных следча-аператыўных груп на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

Як паведамляе прэс-служба Выканкама, дакумент стане інструментам прававога рэгулявання пытанняў стварэння і дзейнасці сумесных следча-аператыўных груп на тэрыторыях бакоў для раскрыцця і расследавання злачынстваў па крымінальных справах, што знаходзяцца ў вытворчасці кампетэнтных органаў і звязаныя з правядзеннем вялікага аб`ёму працэсуальных дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на тэрыторыях дзвюх і больш краін СНД.

У праекце агаворваюцца асноўныя задачы такіх груп, парадак іх стварэння і працы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/83/26715
Текущая дата: 05.11.2024