Белорусский портал в Казахстане

Модны паказ адзення з беларускага лёну прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве



Дэфіле адбылося ў час фестывалю "Спаская вежа", паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Калекцыя адзення была прадстаўлена расійскім прадпрыемствам "Таржокскія залаташвачкі". Яна выканана з беларускага лёну і ўпрыгожана ўнікальнай традыцыйнай вышыўкай. Пастаўшчыком лёну для фабрыкі на працягу 5 гадоў з`яўляецца Аршанскі льнокамбінат.

Для стварэння модных вобразаў залаташвачкі выкарыстоўваюць усе тыпы тканін з беларускага лёну. Пасля мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната асартымент пастаянна пашыраецца. Толькі тканіны з Беларусі, паводле слоў старшыні савета дырэктараў фабрыкі Алега Іванова, такой мяккасці, што на іх добра і роўна можа класціся ручная вышыўка залатымі і сярэбранымі ніткамі.

"Мы перапрабавалі шмат матэрыялаў і спынілся на беларускіх, - паведаміў кіраўнік расійскага прадпрыемства. - У Расіі ім няма аналагаў. Што датычыцца перапрацоўкі лёну, яго фарбавання, то беларускія тканіны падыходзяць нам па многіх крытэрыях".

30 жніўня 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/14/40603
Текущая дата: 23.12.2024