ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у бліжэйшай перспектыве рэалізуе інавацыйны для Беларусі праект — стварэнне вытворчасці хуткарастваральнага сухога малака. Пра гэта часопісу «Эканоміка Беларусі» распавялі на прадпрыемстве.
Новая вытворчасць дасць магчымасць не толькі павялічыць выпуск канкурэнтаздольнай імпартазамяшчальнай прадукцыі, але і пастаўляць яе на экспарт.
«Слуцкія сыраробы сёння крочаць выразна ў нагу з часам, нарошчваючы свой экспартны патэнцыял, не забываючы аб распрацоўцы новых відаў прадукцыі, якая не будзе саступаць па якасці заходнім аналагам», — адзначылі на прадпрыемстве.
Слуцкі сыраробны камбінат — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, якія займаюцца перапрацоўкай малака. Магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць у суткі 150 т сухіх малочных прадуктаў, 130 т масла і 130 т сыру.
Звязда, 5 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/2/68960
Текущая дата: 22.12.2024