Белорусский портал в Казахстане

Акцыя "Свечка памяці" пачалася ў МЗС і ва ўсіх беларускіх загранустановах



Напярэдадні Дня Перамогі беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным беларусам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 траўня на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.

"Напярэдадні святога для ўсіх беларусаў свята - Дня Перамогі - і ў 80-годдзе вызвалення Радзімы беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Другой сусветнай вайны. #МыПомнім і заклікаем помніць усіх #BY80", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

8 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/3/73974
Текущая дата: 19.11.2024