Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 траўня на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
"Напярэдадні святога для ўсіх беларусаў свята - Дня Перамогі - і ў 80-годдзе вызвалення Радзімы беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Другой сусветнай вайны. #МыПомнім і заклікаем помніць усіх #BY80", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
8 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
8 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА