Белорусский портал в Казахстане

Пасол Чэхіі вернецца ў Менск у пятніцу



Пасол Чэхіі Ў Беларусі Іржы Карас плянуе вярнуцца ў Менск у пятніцу. «Вельмі буду рады вярнуцца ў Менск», сказаў спадар Карас карэспандэнту "Радыё Свабода"

«Я вярнуся неўзабаве, у пятніцу, і я вельмі рады, што магу вярнуцца ў Беларусь. Там ужо частка майго жыцьця, маёй душы. Я люблю Беларусь, паверце мне!»

Сёньня пасол Карас пасьпеў яшчэ адкрыць выставу беларускага мастацтва ў чэскім парлямэнце.

Выстава сучаснага беларускага жывапісу і скульптуры «Душа Беларусі» праходзіць пад патранажам старшыні чэскага парлямэнту Міраславы Немцавай і чэскага кардынала Дамініка Дукі.

Радыё Свабода
24 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/99/13768
Текущая дата: 17.06.2024