Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Па ініцыятыве канадскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Канады Франсуа-Філіпам Шампанем.
Як расказалі ў МЗС, субяседнікі абмеркавалі поствыбарную сітуацыю ў Беларусі. Уладзімір Макей праінфармаваў аб канкрэтных фактах знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і заклікаў канадскі бок аб`ектыўна ацэньваць сітуацыю, грунтавацца на розных крыніцах інфармацыі.
"Бакі таксама абмяняліся думкамі адносна перспектыў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння", - дадалі ў прэс-службе.
1 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
1 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/17/55858
Текущая дата: 23.12.2024