5 лістапада 2019 года ў Лондане адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі і Вялікабрытаніі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, паведамляе тэлеграм-канал беларусскага абароннага ведамства.
З беларускага боку ў рабочай сустрэчы прыняла ўдзел дэлегацыя на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал - маёрам Алегам Воінавым.
Па выніках мерапрыемства падпісаны План ваеннага супрацоўніцтва паміж міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі на 2020 год.
Брытанскае абароннае ведамства таксама арганізавала шэраг брыфінгаў для беларускай дэлегацыі па розных аспектах двухбаковага ўзаемадзеяння.
Звязда, 6 лістапада 2019
Звязда, 6 лістапада 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/19/50526
Текущая дата: 17.11.2024