З беларускага боку ў рабочай сустрэчы прыняла ўдзел дэлегацыя на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал - маёрам Алегам Воінавым.
Па выніках мерапрыемства падпісаны План ваеннага супрацоўніцтва паміж міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі на 2020 год.
Брытанскае абароннае ведамства таксама арганізавала шэраг брыфінгаў для беларускай дэлегацыі па розных аспектах двухбаковага ўзаемадзеяння.
Звязда, 6 лістапада 2019
Звязда, 6 лістапада 2019