Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Ізраіль правядуць кансультацыі па дагаворна-прававых пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў



Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, кансультацыі пройдуць 20—21 ліпеня ў Іерусаліме.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў, ізраільскую — галоўны саветнік МЗС па прававых пытаннях, намеснік генеральнага дырэктара МЗС Эхуд Кейнан. 

Падчас кансультацый бакі абмяркуюць агульны стан дагаворна-прававой базы, уключаючы пытанні, звязаныя з развіццём дагаворных рамак двухбаковых адносін. 

Адбудзецца абмеркаванне іншых міжнародна-прававых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/33/32011
Текущая дата: 17.11.2024