Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў, ізраільскую — галоўны саветнік МЗС па прававых пытаннях, намеснік генеральнага дырэктара МЗС Эхуд Кейнан.
Падчас кансультацый бакі абмяркуюць агульны стан дагаворна-прававой базы, уключаючы пытанні, звязаныя з развіццём дагаворных рамак двухбаковых адносін.
Адбудзецца абмеркаванне іншых міжнародна-прававых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2015
Мінск, 17 ліпеня 2015