Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Іран абмеркавалі актуальныя падзеі ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі



Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Невяроўскі 5 кастрычніка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Алі Багеры Кані.

Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-іранскага супрацоўніцтва і перспектыўны парадак узаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках міжнародных арганізацый. У ходзе сустрэчы таксама адбыўся абмен думкамі па актуальных падзеях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Была пацверджана прыхільнасць курсу партнёрства, умацаванню кантактаў і гатоўнасць да развіцця ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі.

Звязда, 5 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/4/71124
Текущая дата: 17.11.2024