Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-іранскага супрацоўніцтва і перспектыўны парадак узаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках міжнародных арганізацый. У ходзе сустрэчы таксама адбыўся абмен думкамі па актуальных падзеях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
Была пацверджана прыхільнасць курсу партнёрства, умацаванню кантактаў і гатоўнасць да развіцця ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі.
Звязда, 5 кастрычніка 2023