Аб гэтым 31 кастрычніка заявіў дырэктар Дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрык Фурнье на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы таксама прысутнічалі ўдзельнікі рэгіянальнай нарады паслоў Францыі ў краінах СНД і Грузіі. Са свайго боку Уладзімір Макей закрануў тэматыку беларуска-французскіх адносін, азнаёміў удзельнікаў сустрэчы са знешнепалітычнымі і знешнеэканамічнымі прыярытэтамі Беларусі на сучасным этапе, падрабязна спыніўшыся на пытаннях адносін з ЕС, супрацоўніцтва ў рамках СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза.
Як паведамлялася раней, у Мінску таксама прайшлі беларуска-французскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларусь на іх прадстаўляла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, а з боку Францыі ў іх прымаў удзел Эрык Фурнье.
31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/40/27966
Текущая дата: 26.12.2024