https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь невыпадкова выбрана месцам правядзення рэгіянальнай нарады паслоў Францыі, таму што знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і адыгрывае важную ролю ў ЕАЭС


Аб гэтым 31 кастрычніка заявіў дырэктар Дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрык Фурнье на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы таксама прысутнічалі ўдзельнікі рэгіянальнай нарады паслоў Францыі ў краінах СНД і Грузіі. Са свайго боку Уладзімір Макей закрануў тэматыку беларуска-французскіх адносін, азнаёміў удзельнікаў сустрэчы са знешнепалітычнымі і знешнеэканамічнымі прыярытэтамі Беларусі на сучасным этапе, падрабязна спыніўшыся на пытаннях адносін з ЕС, супрацоўніцтва ў рамках СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Як паведамлялася раней, у Мінску таксама прайшлі беларуска-французскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларусь на іх прадстаўляла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, а з боку Францыі ў іх прымаў удзел Эрык Фурнье.

31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.10.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:903
 
Ключевые слова:
Франция СНГ ЕАЭС Грузия Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме