Турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган анансаваў перамовы з кіраўнікамі дзяржаў Расіі і Украіны Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім, якія запланаваны на 30 мая.
Эрдаган заявіў, што мае намер абмеркаваць са сваімі калегамі з РФ і Украіны пытанні ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Анкара спадзяецца, што канфлікт паміж дзвюма краінамі ў хуткім часе завершыцца і бакі знойдуць мірныя шляхі яго вырашэння. Аднак, на думку Эрдагана, пакуль ствараецца ўражанне, што сітуацыя толькі пагаршаецца.
Прэзідэнт Турцыі таксама выказаўся наконт далучэння Швецыі і Фінляндыі да НАТА. Паводле яго слоў, гэтае пытанне турбуе расійскія ўлады. Эрдаган разумее заклапочанасці Масквы, паколькі яна мае агульную мяжу з Фінляндыяй.
Што тычыцца пазіцыі Турцыі па ўступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА, Эрдаган адзначыў, што Анкара не дазволіць далучыцца да альянсу краінам, якія падтрымліваюць тэрарыстаў.
Па дадзеных ТАСС, тэлефонныя перагаворы Эрдагана і Пуціна 30 мая сапраўды адбудуцца. Гэтую інфармацыю агенцтву пацвердзіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Звязда, 29 мая 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/9/65147
Текущая дата: 23.12.2024