Белорусский портал в Казахстане

Бізнесмен Гаўрыель Магнезі акрэдытаваны ганаровым консулам Беларусі ў Ізраілі



Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

29 лістапада ў Міністэрстве замежных спраў Ізраіля адбылася ўрачыстая цырымонія акрэдытацыі ізраільскага бізнесмена Гаўрыеля Магнезі ў якасці ганаровага консула Беларусі з юрысдыкцыяй у цэнтральнай акрузе Ізраіля.

У сваім выступленні на цырымоніі пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў выказаў надзею, што прызначэнне Магнезі ганаровым консулам прывядзе да далейшага ўмацавання і развіцця двухбаковых адносін.

Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва адзначыў, што ў апошні час бакамі створаны новыя эфектыўныя механізмы ўзаемадзеяння, адным з якіх з`яўляецца Гандлёвая палата "Ізраіль-Беларусь", заснаваная Гаўрыелем Магнезі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў 2014 годзе.

У канцы цырымоніі пасол Беларусі ўручыў Магнезі консульскі патэнт.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/6/37818
Текущая дата: 17.11.2024