29 лістапада ў Міністэрстве замежных спраў Ізраіля адбылася ўрачыстая цырымонія акрэдытацыі ізраільскага бізнесмена Гаўрыеля Магнезі ў якасці ганаровага консула Беларусі з юрысдыкцыяй у цэнтральнай акрузе Ізраіля.
У сваім выступленні на цырымоніі пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў выказаў надзею, што прызначэнне Магнезі ганаровым консулам прывядзе да далейшага ўмацавання і развіцця двухбаковых адносін.
Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва адзначыў, што ў апошні час бакамі створаны новыя эфектыўныя механізмы ўзаемадзеяння, адным з якіх з`яўляецца Гандлёвая палата "Ізраіль-Беларусь", заснаваная Гаўрыелем Магнезі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў 2014 годзе.
У канцы цырымоніі пасол Беларусі ўручыў Магнезі консульскі патэнт.