Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, кансультацыі прайшлі 20—21 ліпеня ў Іерусаліме.
Беларускую дэлегацыю ўзначальваў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў, ізраільскую — намеснік генеральнага дырэктара МЗС Эхуд Кейнан.
Бакі правялі прэзентацыю сфер дзейнасці прававых службаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, абмеркавалі актуальны стан міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, якія дзейнічаюць паміж Беларуссю і Ізраілем, а таксама перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.
Быў таксама разгледжаны шэраг прававых аспектаў у кантэксце развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін на пляцоўцы ААН і іншых міжнародных арганізацый.
Мінск, 21 ліпеня 2015
Мінск, 21 ліпеня 2015
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/8/32090
Текущая дата: 17.11.2024