https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Ізраіль правялі першыя кансультацыі па пытаннях інвентарызацыі дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін і іншых міжнародна-прававых аспектах


Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, кансультацыі прайшлі 20—21 ліпеня ў Іерусаліме.
Беларускую дэлегацыю ўзначальваў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў, ізраільскую — намеснік генеральнага дырэктара МЗС Эхуд Кейнан.

Бакі правялі прэзентацыю сфер дзейнасці прававых службаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, абмеркавалі актуальны стан міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, якія дзейнічаюць паміж Беларуссю і Ізраілем, а таксама перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Быў таксама разгледжаны шэраг прававых аспектаў у кантэксце развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін на пляцоўцы ААН і іншых міжнародных арганізацый.

Мінск, 21 ліпеня 2015
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
 
Дата публикации:21.07.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:809
 
Ключевые слова:
Израиль Товарооборот Свободная тороговля Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме