Герой фільма "Ирония судьбы, или С лёгким паром" Жэня Лукашын кожны год хадзіў з сябрамі ў лазню 31 снежня. А якія арыгінальныя навагоднія і калядныя традыцыі ёсць у беларусаў?
Для кожнага беларуса Новы год і Каляды – гэта святы з асаблівым сэнсам. Для многіх гэта нагода сабрацца ўсёй сям’ёй і ўспомніць самыя чуллівыя моманты адыходзячага года.
Традыцыйна перадсвяточныя дні – гэты гарачы час для падрыхтоўкі падарункаў і сюрпрызаў родным, магчымасць выбрацца некуды з дзецьмі або сябрамі, наведаць старэйшых сваякоў, або пабываць у месцах, наведванне якіх адкладалі ўвесь год.
У многіх установах гэтымі днямі праводзяцца дзіцячыя ёлкі і ранішнікі. Гэтая абавязковая навагодняя традыцыя дапамагае акунуцца ў атмасферу дзіцячай казкі.
Ну, і як жа без загадвання жадання? Практычна кожны чакае навагодняй поўночы і бою курантаў, каб згадаць сваю самую запаветную мару. А пакуль ёсць час, трэба гэтае жаданне добра абдумаць.
Sputnik, 25 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/76427
Текущая дата: 27.12.2024