https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Купкуемся сем’ямі": традыцыі беларусаў на Каляды і Новы год


Герой фільма "Ирония судьбы, или С лёгким паром" Жэня Лукашын кожны год хадзіў з сябрамі ў лазню 31 снежня. А якія арыгінальныя навагоднія і калядныя традыцыі ёсць у беларусаў?
Для кожнага беларуса Новы год і Каляды – гэта святы з асаблівым сэнсам. Для многіх гэта нагода сабрацца ўсёй сям’ёй і ўспомніць самыя чуллівыя моманты адыходзячага года.

Традыцыйна перадсвяточныя дні – гэты гарачы час для падрыхтоўкі падарункаў і сюрпрызаў родным, магчымасць выбрацца некуды з дзецьмі або сябрамі, наведаць старэйшых сваякоў, або пабываць у месцах, наведванне якіх адкладалі ўвесь год.

У многіх установах гэтымі днямі праводзяцца дзіцячыя ёлкі і ранішнікі. Гэтая абавязковая навагодняя традыцыя дапамагае акунуцца ў атмасферу дзіцячай казкі.

Ну, і як жа без загадвання жадання? Практычна кожны чакае навагодняй поўночы і бою курантаў, каб згадаць сваю самую запаветную мару. А пакуль ёсць час, трэба гэтае жаданне добра абдумаць.

Sputnik, 25 снежня 2024
 
Дата публикации:25.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:36
 
Ключевые слова:
Новый год Каляды Традиции
 
 


Комментарии