Перавышэнне ўдалося выявіць у выніку радыяцыйнага маніторынгу, які праводзілі спецыялісты лясгасаў у 2024 годзе.
Так, паводле звестак абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, за мінулы сезон перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыенуклідаў зафіксавана ў дарах з лясоў Іўеўскага раёна. У прыватнасці, сабраных у наваколлях раённага цэнтра, а таксама населенага пункта Юрацішкі.
У Навагрудскім раёне зафіксаваны высокі радыяцыйны фон у Ізвенскім і Любчанскім лясніцтвах.
Сярод ягад моцнымі назапашвальнікамі радыяцыі з’яўляюцца брусніцы, журавіны, чарніцы і буякі. Сярод грыбоў — махавікі, маслякі і рыжакі.
Поўную інфармацыю аб забруджаных тэрыторыях можна атрымаць на сайтах лясгасаў Гродзенскай вобласці. А праверыць прадукцыю: у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі, у лабараторыі на рынках, у лясгасе на пасце радыяцыйнага кантролю.
Звязда, 7 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/77364
Текущая дата: 10.03.2025