Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі больш за 50 узнагарод чэмпіянату Еўропы па каратэ ў даспехах



Беларускія спартсмены заваявалі больш за 50 медалёў на 6-м адкрытым чэмпіянаце Еўропы па каратэ ў даспехах, які прайшоў у Мінску.

Важкі ўклад у медальную скарбонку ўнесла каманда мінскага цэнтра «Дзіён» Міжнароднай лігі традыцыйных баявых мастацтваў (МЛТБМ). У яе актыве 13 узнагарод, 6 з якіх — вышэйшай пробы. Уладальнікамі залатых медалёў у асабістым кумітэ сталі Мацвей Цагалка, Макар Андрэйчык, Ілья Кухто, Іван Уласік, Кірыл Фалееў і Аляксей Коршун. Кіраўніком МЛТБМ доўгія гады з’яўляецца шматразовы чэмпіён свету і Еўропы майстар спорту СССР Сяргей Міруценка.

Усяго ў спаборніцтвах адкрытага кантынентальнага першынства ў розных узроставых катэгорыях прынялі ўдзел 173 спартсмены з Беларусі, Расіі, Казахстана, Туркменістана і Малдовы. Цяпер лепшыя майстры рыхтуюцца да выступлення на чэмпіянаце свету, які пройдзе летам у Токіа.

Звязда, 2 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/312/69283
Текущая дата: 14.10.2024