Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
№ 477
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
№ 477
Аб некаторых пытаннях дзейнасці
індывідуальных прадпрымальнікаў і
ўнясенні змянення ва Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 15 красавіка 2009 г. № 194
індывідуальных прадпрымальнікаў і
ўнясенні змянення ва Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 15 красавіка 2009 г. № 194
У мэтах спрашчэння ўмоў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць рэалізацыю за межамі Рэспублікі Беларусь тавараў айчыннай вытворчасці:
1. Устанавіць, што да 1 ліпеня 2010 г. індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць вываз з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і рэалізацыю за яе межы тавараў, вырабленых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і набытых у беларускіх арганізацый - вытворцаў гэтых тавараў або гандлёвых арганізацый, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль імі (далей - дзейнасць, звязаная з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь), з улікам патрабаванняў гэтага Указа.
Тавары, што вывозяцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, падлягаюць статыстычнаму дэклараванню або мытнаму афармленню і кантролю ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.
2. За ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь, уводзіцца адзіны гандлёвы збор, які залічваецца ў адпаведныя бюджэты абласцей і г.Мінска.
Плацельшчыкамі адзінага гандлёвага збору з’яўляюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь.
Адзіны гандлёвы збор выплачваецца гэтымі плацельшчыкамі па месцы пастаноўкі на падатковы ўлік у суме 35 000 рублёў за кожны каляндарны месяц, у якім ажыццяўляецца набыццё тавараў у мэтах іх вывазу за межы Рэспублікі Беларусь.Выплата адзінага гандлёвага збору праводзіцца да набыцця тавараў у мэтах іх вывазу за межы Рэспублікі Беларусь.
Плацельшчыкі адзінага гандлёвага збору ў частцы даходаў, атрыманых ад дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, падатку на дабаўленую вартасць, мясцовых падаткаў і збораў.
Пры ажыццяўленні відаў дзейнасці, якія не адносяцца да дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь, па якой выплачваецца адзіны гандлёвы збор, індывідуальныя прадпрымальнікі вядуць раздзельны ўлік і выплачваюць па гэтых відах дзейнасці падаткі, зборы (пошліны), а таксама іншыя абавязковыя плацяжы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.
Пры дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці і называнні ў якасці даходаў, за кошт якіх былі зроблены расходы, даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь, у дэкларацыі адлюстроўваюцца фактычна атрыманыя даходы. Пры дэклараванні названых даходаў у памерах, якія перасягаюць 100-разовы памер адзінага гандлёвага збору за адпаведны перыяд, дадаткова выплачваецца збор у памеры 10 працэнтаў ад сумы такога перавышэння. Выплата дадатковага збору праводзіцца ў месячны тэрмін з дня ўручэння фізічнай асобе падатковым органам адпаведнага падатковага паведамлення.
3. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з рэалізацыяй тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з пунктам 1 гэтага Указа:
маюць права ажыццяўляць аўтамабільную перавозку тавараў, выпушчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і набытых у беларускіх арганізацый - вытворцаў гэтых тавараў або гандлёвых арганізацый, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль імі, у мэтах іх рознічнай і (або) аптовай рэалізацыі за межамі Рэспублікі Беларусь без атрымання адпаведнага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) пры ўмове, што гэта перавозка ажыццяўляецца на аўтамабілі, прызначаным для перавозкі грузаў, дазволеная максімальная вага якога, уключаючы вагу прычэпа або паўпрычэпа, не перасягае 3,5 тоны;
вызваляюцца ад абавязковага залічэння на адпаведныя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь наяўнай замежнай валюты, атрыманай ад рэалізацыі тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь.
4. Пункт 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2009 г. нумар 194 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 г. нумар 359" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., нумар 95, 1/10617) выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2009 г., за выключэннем падпункта 1.1 пункта 1, які ўступае ў сілу з 1 студзеня 2010 г., а таксама пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.".
5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
6. Гэты Указ уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 5 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання гэтага Указа.
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка.
Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка.
25 верасня 2009 г.
г. Мінск.
г. Мінск.
Кoличество переходов на страницу: 5329
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |