Субота 07 снежня 2024 г.

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Балада пра Яўтуха


Быў хлопчык як хлопчык -
Гуляў сабе, рос,
Не думаў да часу
Пра будучы лёс,
Меў шмат закадычных
Адданых сяброў,
Гусей з імі пасвіў
I нават кароў,
I розум ён чэрпаў
3  адных з  імі кніг,
Але Яўтушок быў
Спрытнейшы за іх:
Умеў нацянькі ён
Да мэты ісці -
Пачаў вызначацца,
Пачаў ён расці.
Начальнікам, хутка
Зрабіўся Яўтух,
I дружбы хлапечай
Агеньчык патух.
Сябры працавалі,
А ён усе рос,
I стау задзірацца
Ўгару яго нос:
Ад велічы ўласнай
Праз год ці праз два
Аж стала кружыцца
Ў яго галава.
Не бачыў зямлі ён,
Не бачыў людзей,
Як быццам сурочыў
Яго ліхадзей,
I помы, і намы
Яму па чарзе
Дакладвалі, што там
Такое ўнізе.
На подпірках так ён
Хадзіў па зямлі,
На ёй жа ухабы
I ямы былі.
Аднойчы няўдалы
Някемлівы нам
Не ўспеў папярэдзіць
Ад здрадніцкіх ям,
I плюхнуўся ў яму
Знянацку Яўтух...
I гэта вялікі,
Вялікі быу плюх.
 
1963

Кoличество переходов на страницу: 794


Комментарии