https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заява ГА "Беларускі саюз журналістаў"


Вечарам 19 снежня частка кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія прайгралі выбары, зрабіла спробу арганізаваць масавыя беспарадкі ў цэнтры Мінска. На жаль, падчас гэтых супрацьзаконных дзеянняў пацярпелі і нашы калегі — журналісты. Некалькі чалавек былі збітыя, зламаная прафесійная апаратура.

Акцыя на плошчы Незалежнасці з самага пачатку насіла правакацыйны характар. Яе арганізатары, якія павялі сваіх прыхільнікаў на штурм Дома ўрада, не маглі не ведаць пра наступствы. Журналісты, якія выконвалі свой прафесійны абавязак і асвятлялі гэтыя падзеі, апынуліся ў акружэнні звар`яцелага натоўпу. Так званыя лідары апазіцыі, у тым ліку кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія знаходзіліся на плошчы, паводле нашых звестак, не зрабілі ніякіх крокаў, каб засцерагчы ад небяспекі дзейнасць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Падобныя паводзіны несумяшчальныя з нормамі сучаснага цывілізаванага палітычнага жыцця. Звяртаем увагу, што, паводле слоў саміх пацярпелых, супрацоўнікі праваахоўных органаў дзейнічалі строга ў рамках закона. Агрэсію праяўлялі менавіта ўдзельнікі беспарадкаў.

ГА "БСЖ" патрабуе расследавання ўсіх выпадкаў гвалту супраць журналістаў і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

21 снежня 2010
Звязда

 
Дата публикации:21.12.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4352
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме