https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэзалюцыя чацвёртага Ўсебеларускага народнага сходу


Па заканчэнні IV Ўсебеларускага народнага сходу дэлегаты пастанавілі прыняць рэзалюцыю.
Мы, паўнапраўныя прадстаўнікі народа Рэспублікі Беларусь, асноўваючыся на канстытуцыйных прынцыпах народаўладдзя, усведамляючы сваю адказнасць за будучае нашай краіны,

ПАСТАНАЎЛЯЕМ:

1. Прызнаць, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і своечасова прынятыя меры па процідзеянні негатыўнаму ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу забяспечылі рост нацыянальнай эканомікі, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей. Паказчыкі Праграмы ў асноўным выкананы. Валавы ўнутраны прадукт вырас больш як на 40 працэнтаў пры зніжэнні энергаёмістасці ВУП на чвэрць. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся больш як у 2 разы, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва — на 75 працэнтаў.

У цэлым за першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя аб`ём валавога ўнутранага прадукту краіны падвоены.

2.
Адобрыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і падтрымаць прапанаваную кіраўніцтвам краіны галоўную мэту.

Галоўная мэта — рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Патэнцыял чалавека — гэта патэнцыял дзяржавы, чым багацейшы чалавек — тым багацейшая краіна.

Прыярытэтныя напрамкі:

* развіццё чалавечага патэнцыялу, уключаючы павышэнне ўзроўню дабрабыту, рост нараджальнасці і павелічэнне працягласці жыцця, умацаванне здароўя грамадзян і павышэнне якасці адукацыі;

* радыкальная мадэрнізацыя ўсіх галін эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў;

* стымуляванне прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы;

* рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю;

* развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў;

* устойлівае развіццё рэгіёнаў;

* будаўніцтва якаснага і даступнага жылля;

* павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу.

3. Даручыць органам дзяржаўнай улады рэалізаваць пастаўленую мэту і прыярытэтныя напрамкі шляхам усебаковага выкарыстання патэнцыялу моцнай, эфектыўнай і адказнай дзяржавы на аснове далейшага развіцця ўсіх форм уласнасці, балансу інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, правядзення прагрэсіўных пераўтварэнняў, накіраваных на дынамічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

4. Лічыць ключавой задачай пяцігоддзя стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцяў, прадпрыемстваў і галін, якія выпускаюць экспартаарыентаваную, высокатэхналагічную прадукцыю, фарміраванне новага аблічча беларускай эканомікі.

Вырашэнне пытанняў энергетычнай бяспекі і збалансаванасці знешняга гандлю разглядаць як важнейшыя задачы, якія забяспечваюць незалежнасць краіны, яе паслядоўнае развіццё, павышэнне дабрабыту грамадзян.

Беларусь павінна ўвайсці ў лік першых 50 краін свету з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу.

5.
У трохдзённы тэрмін накіраваць гэту рэзалюцыю Кіраўніку дзяржавы для разгляду і прыняцця неабходных рашэнняў.

Звязда
8 снежня 2010
 
Дата публикации:08.12.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4123
 
Ключевые слова:
IV Всебелорусское собрание Экономика Беларуси Направления развития Беларуси Программа развития Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме