https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка пра членства ў ЕС


Аляксандр Лукашэнка не можа ўявіць Беларусь у Еўрасаюзе. Пра гэта беларускі прэзідэнт заявіў 4 лістапада ў інтэрв`ю польскім СМІ.
"Таму што ніхто нас не запрашае, і мы таксама такіх варыянтаў не разглядалі. Калі гаварыць аб тым, як я на гэта гляджу: то мы справімся не горш, чым вы, палякі, у Еўрапейскім саюзе. І гэта ўсё. Нам патрэбны толькі роўныя ўмовы", — заявіў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што калі б ад ЕС паступіла прапанова ўвайсці ў яго склад, беларускія ўлады пачалі б неадкладна яе разглядаць.

Пры гэтым Лукашэнка ў інтэрв`ю польскім журналістам адзначыў, што беларускія міліцыянеры падчас правядзення пікетаў і дэманстрацый не дазваляюць сабе такога стаўлення да дэманстрантаў, як, да прыкладу, іх калегі з краін ЕС.

"Францыю глядзелі нядаўна? Германія, Вялікабрытанія? Што там адбывалася? Людзі выйшлі, каб выказацца на тэму пенсіённых рэформ, гэта іх жыццё. Навошта іх труціць слезацечным газам, навошта іх паліваць вадзічкай? Вось калі ў нас перакульвалі машыны, мы таксама рэагавалі, але газ і брандспойты не выкарыстоўвалі ніколі", — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2010
 
Дата публикации:06.11.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3062
 
Ключевые слова:
Экономика Евросоюз Права человека Забастовки Интервью Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме