https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Вайс пакідае Беларусь


Пасол ФРГ Гебхарт Вайс, які завяршае свой мандат у Беларусі, павязе з сабой «не толькі падарункі, але і ўсе сігналы разумення, падтрымкі і любові, усё самае каштоўнае».
Выступаючы 22 чэрвеня ў Мінску з нагоды заканчэння паўнамоцтваў і дыпламатычнай кар`еры ў сувязі з выхадам на пенсію, Вайс адзначыў, што свядома выбраў гэтую дату для прыёму. «У гэты дзень 69 гадоў таму мірныя жыхары Мінска ўзялі ўдзел у адкрыцці Камсамольскага возера і не ведалі, што пачалося на захадзе, а ўвечары, калі выступаў МХАТ, у антракце даведаліся, што пачалася вайна», — сказаў пасол.

Паводле слоў кіраўніка дыпмісіі ФРГ, за «злачынным нападам адбылося вызваленне Еўропы і Германіі ад фашыстаў і раздзяленне Еўропы і Германіі», што вызначыла яго прафесійны выбар.

Вайс заявіў, што ў сваёй прафесійнай кар`еры, у прыватнасці ў Беларусі, кіраваўся канцэпцыяй германскага канцлера Вілі Бранта «грунтавацца на дыялогу, супрацоўніцтве, павазе і ўзаемапавазе».

Дыпламат падзякаваў беларусам за «разуменне, падоранае супрацоўніцтва, дапамогу ва ўсіх адносінах» і пажадаў мудрасці ўсім палітычным лагерам Беларусі.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка адзначыў, што за перыяд працы Вайса палепшыліся адносіны Мінска і ЕС, Мінска і Берліна. «Вашу ролю ў гэтых працэсах цяжка пераацаніць», — сказаў прадстаўнік МЗС. Ён адзначыў пазіцыю нямецкіх уладаў адносна адмены забароны на кантакты з высокімі прадстаўнікамі Беларусі ў ЕС, уключэння Беларусі ў палітыку ЕС «Усходняе партнёрства», а таксама «карэнную змену адносінаў у кірунку прагматычнага дыялогу і атмасферы даверу».

Петрышэнка ўказаў на «трапятлівае стаўленне» Вайса да ваеннай спадчыны і асабісты ўнёсак у перадачу копій архіўных дакументаў беларускіх салдат, якія былі ў палоне і пахаваны ў Германіі.

Паводле яго слоў, у нямецкага дыпламата ў Беларусі застаюцца «сотні, тысячы сяброў», і яго вопыт і невычэрпная энергія будуць запатрабаваны для наладжвання адносінаў паміж ФРГ і яе ўсходнімі партнёрамі.

Ад пераемніка Вайса беларускі бок чакае «працягу і пашырэння станоўчых тэндэнцый у падыходах для пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Германіі, дыялогу Беларусі і ЕС».

Дуаен дыпламатычнага корпусу ў Беларусі, пасол Палесціны Мунтасер Абу Зейд адзначыў выдатную працу Вайса і пажадаў яму далейшых поспехаў.

БелаПАН  23 чэрвеня 2010

 
Дата публикации:23.06.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:7740
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме