https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову


У царкве Св. Юрыя ў Беластоку 14 чэрвеня сабралася блізу сотні вернікаў – дзяцей, моладзі, настаўнікаў. Яны прыйшлі на адмысловы малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
Упершыню ў царкве па-беларуску спяваў і хор. Святар Уладзімір Місюк на заканчэнне сказаў:

– Радасна мне, што ў час, калі нават у Каралёвым Мосце прыхаджане хочуць, каб служба была па-польску, тут у Беластоку сабралася вялікая грамада, якая хоча вяртаць традыцыі і мову сваіх продкаў. Няхай вам Бог дапаможа ў добрай справе.

На заканчэнне ўсе прысутныя праспявалі разам беларускі царкоўны гімн „Магутны Божа”.


Валянціна Лаеўская    Радыё Рацыя  15.06.2010
 
Дата публикации:15.06.2010
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:3267
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме